Замок НОМЕ
Одежда, обувь и аксессуары
Гипермаркет «Корона»
Детский центр
Каток
Кино. Покупка билетов
Кафе и рестораны
Дополнительные услуги
Дисконтная программа
Карта центра
Beauty HOME
Схема проезда

Лявон Вольскі. Мэлёдыі і рытмы беларускай эстрады (18+)

Цена билета от 30.25 руб. до 60 руб.

Упершыню ў гісторыі: вялікі электрычны канцэрт Лявона Вольскага ў чатырох адзяленнях

26 кастрычніка ў клубе Prime Hall адбудзецца ўнікальны канцэрт Лявона Вольскага. Толькі падчас яго на адной сцэне загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI.

Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі – Мроя – выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму, падчас фестывалю ў Траецкім прадмесці, і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны.

25 гадоў таму з’явіўся N.R.M. – найпапулярнейшы беларускі гурт мяжы тысячагоддзяў, які, нягледзячы на часта змрочныя тэксты, даваў надзею на лепшае некалькім пакаленням.

20 гадоў таму нарадзіўся, бадай, самы таямнічы гурт беларускай сцэны – ZET.

У 2014 годзе выданьнем жорсткага і бескампраміснага альбома Hramadaznaustva Лявон Вольскі прэзентуе свой новы праект VOLSKI. Сёлета праект адзначае сваё 5-годдзе.

“Гэты канцэрт будзе адным з самых цікавых: чатыры аддзяленні, кожнае з якіх цалкам прысвечанае аднаму з гуртоў, – кажа Лявон Вольскі. – Варта будзе ўзгадаць даўно не граныя песні, прапрацаваць паўнавартаснае шоу, якое паглыбіць гледача ў атмасферу таго ці іншага часу. Магчыма, атрымаецца знайсці ў шафе тыя самыя касцюмы…”

Інфалінія: +375 33 661 14 32, +375 44 502 11 11

Организатор:

ИП Плавинский Владимир Александрович
+375 33 661 14 32
г.Минск, ул.Пулихова, 7/1-48
УНП 192258493
Возврат билетов осуществляет организатор.